Кардынал О’Мэлі: бяспека дзяцей – прыярытэт Касцёла
Ян Глінскі
5 чэрвеня 2025 года членаў гэтай ватыканскай структуры прыняў на аўдыенцыі Папа Леў XVI. У інтэрв’ю “Vatican News” старшыня Камісіі нагадаў, што заклікі Яна Паўла ІІ, Бэнэдыкта XVІ і Папы Францішка да празрыстаці і іх сустрэчы з ахвярамі гвалту павялічылі свядомасць вернікаў адносна існавання ў Касцёле дадзенай праблемы.
Як падкрэсліў ватыканскі іерарх, членамі Камісіі заўсёды былі ахвяры і іх сваякі: кантакт з пацярпелымі і разуменне таго, што яны перажылі, дапамагло быць больш рэалістычнымі ў дзеяннях.
“Важнае значэнне мае таксама празрыстасць. У мінулым найгоршымі памылкамі Касцёла было ўтойванне злачынстваў, а не паведамленне пра іх. Cупрацоўніцтва з грамадзянскімі ўладамі – таксама важны крок. Празрыстасць, інфармаванне людзей пра тое, што адбываецца, пачуццё адказнасці і важнасць усяго адукацыйнага працэсу ў Касцёле – усё гэта, каб кожны разумеў, што абарона дзяцей і моладзі павінна быць цэнтральным элементам нашай місіі”, – патлумачыў кардынал О’Мэлі, дадаўшы, што “людзі будуць слухаць нашае пасланне толькі тады, калі будуць перакананыя, што мы клапоцімся пра іх, клапоцімся пра іх дзяцей і іх бяспеку”.
Іерарх адзначыў, што многія біскупы цікавяцца пытаннем абароны непаўналетніх, і гэта цешыць, аднак іх спробы “самастойна прымаць рашэнні вядуць да мноства памылак, а часам і да бяздзейнасці”. У сувязі з гэтым кардынал О’Мэлі ўказаў на неабходнасць развіваць дадзеную дзейнасць унутры епіскапату і прыцягваць да яе таксама свецкіх людзей.