Міхаіл Псел. Бачыць пранікліва
У новым выпуску падкасту "Філасофскія нататкі" мы пераносімся ў Візантыю XI стагоддзя, дзе сустракаем незвычайнага мысліцеля – Міхаіла Псела. Манах, філосаф, гісторык і імператарскі дарадца, Псел уздымае пытанні, актуальныя і сёння: чым адрозніваецца сапраўдная духоўнасць ад спробаў маніпуляваць нябачным? Што значыць бачыць пранікліва – не толькі вачыма, але і сэрцам?
Ксёндз Раман Суша разважае над тым, як Псел адрознівае гармонію Божага стварэння ад ілюзіі магіі, тлумачыць, чаму маніпуляцыя – гэта форма маральнага абыходу, і запрашае нас вучыцца распазнаваць Божыя знакі ў будзённым. Ці сапраўды мы бачым глыбіню падзей, ці толькі іх паверхню? Ці заўважаем адлюстраванне Сонца ў вадзе – ці бачым толькі лужыну пад нагамі?
08 чэрвеня 2025