Максім Вызнаўца. Чалавек як мікракосмас
У філасофіі візанційскага манаха святога Максіма Вызнаўцу сустракаецца ідэя, што чалавек – гэта не проста нейкая істота сярод іншых, а мікракосмас, маленькі сусвет, які злучае ў сабе ўсё стварэнне.
Як мікракосмас, чалавек змяшчае ў сабе ўсе ўзроўні стварэння: матэрыяльны, жывёльны, рацыянальны і духоўны. Але чалавек не проста змяшчае ўсё гэта: ён пакліканы у сабе ўвесь космас яднаць і праз сябе – яднаць яго з Богам. У гэтым сэнсе духоўнае жыццё – гэта не адрыў ад свету, а яго перамененне.
Такую перамену немагчыма здзейсніць імгненна. Бо душа, тузаная грахом, павінна паступова ачысціцца, навучыцьcя бачыць глыбей і нарэшце адкрыцца на саму прысутнасць Божую. Пра тры асноўныя этапы гэтага шляху ў новым выпуску “Філасофскіх нататак” расказвае ксёндз Раман Суша.