У Празе прайшла сустрэча прэс-сакратароў еўрапейскіх епіскапатаў
Марыя Валодзіна - Vatican News
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Рада біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE) і Канферэнцыя біскупаў Чэхіі. Тэма сустрэчы – "Камунікацыя надзеі ў сучаснай Еўропе".
З дакладам аб ролі адказных за касцёльную камунікацыю у сучасным грамадстве выступіў Прафесар Даніэль Араса з Папскага ўніверсітэта Святога Крыжа. Увага была нададзена праблемам інвазіўнасці лічбавых тэхналогій і крызісу даверу да інстытутаў.
Алесандра Джызоці з Vatican News прааналізаваў камунікацыйныя падыходы Францішка і Льва XIV, акцэнтуючы ўвагу на ролі слухання, абвяшчэння Евангелля ўсім і сінадальнага падыхода. Ён падкрэсліў, што ўпершыню ў гісторыі Касцёла абраны Папа, які асабіста выкарыстаў сацыяльныя сеткі да абрання на кафедру Пятра, а таксама праяўляў вялікую цікавасць да новых тэхналогій, неаднаразова заклікаючы да этычнага і адказнага выкарыстання штучнага інтэлекту.
Апошняя сесія была прысвечана адносінам журналістаў з Святы Пасадам. Выступілі Хаўер Марцінэс-Брокал (карэспандэнт ABC, Іспанія) і Ёзэф Паздэрка (галоўны рэдактар Český rozhlas Plus, Чэхія). Хаўер Марцінес-Брокал распавёў пра ролю журналіста, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе, а таксама падзяліўся сваім асабістым досведам сустрэчы са Святым Айцом, якога ён суправаджаў у многіх замежных падарожжах.
Ёзэф Паздэрка распавёў пра асноўныя моманты працы журналіста дзяржаўных СМІ, асабліва ў Чэшскай Рэспубліцы, якая лічыцца адной з самых секулярызаванах краін Еўропы, і пра праблемы, з якімі ён сутыкаецца пры асвятленні падзей, звязаных з Касцёлам.
Наступная сустрэча адказных за камунікацыю ў еўрапейскіх епіскапатах запланавана на 5–7 мая 2026 года.